Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трансплянталёгія: вынікі 2009 году


У красавіку 2009 году ў Беларусі зрабілі першую трансплянтацыю сэрца. Ад таго часу выканана ўжо 11 такіх апэрацый.

У 2009 годзе выканана 100 трансплянтацый ныркі (у 2005 годзе такіх апэрацый было зроблена 8). Сёлета ў Беларусі ўпершыню перасадзілі ныркі пяцём дзецям. Усяго з 1983 году ў краіне выканана больш за 1000 перасадак нырак, з ныркавым трансплянтантам у краіне жыве больш за 340 чалавек. Тым часам на гэмадыялізе знаходзіцца больш за 2 тысячы пацыентаў. Сёлета ўжо другая жанчына зь перасаджанай ныркай нарадзіла здаровае дзіця.

З красавіка 2008 году ў Беларусі перасаджваюць печань, летась было зроблена 9 апэрацый. Сёлета выканана ўжо 25 трансплянтацыяў печані. Упершыню ў 2009 годзе выканана трансплянтацыя комплексу нырка — падстраўнікавая залоза.

У Беларусі таксама выконваюцца апэрацыі па перасадцы костнага мозгу, рагавіцы вока.

У красавіку 2010 году беларускія хірургі плянуюць пачаць апэрацыі па перасадцы лёгкіх.

Мяркуецца, што на пачатку 2010 году на базе 9-га гарадзкога клінічнага шпіталя адкрыецца Рэспубліканскі цэнтар трансплянтацыі органаў і тканак. Толькі мэдычнага абсталяваньня для яго закуплена на 60 мільярдаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG