Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі засталося беларусаў?


Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, па стане на 1 сьнежня ў краіне пражывала 9 млн. 660,8 тыс. чалавек.


Колькасць насельніцтва Беларусі за студзень—лістапад 2009 года паменшылася на 12,6 тысячы ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.

У сталіцы за 11 месяцаў 2009 году колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 826,8 тысяч да 1 млн. 856,4 тысяч.
Таксама павялічылася колькасьць насельніцтва ў Гомельскай вобласьці. У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык зьнізіўся.

1 сьнежня 20081 сьнежня 2009
Гомельская вобл.1461 тыс.1464 тыс.
Менская вобл (без Менску)1455 тыс.1443 тыс.
Берасьцейская вобл.1433 тыс.1428 тыс.
Віцебская вобл.1266 тыс.1258 тыс.
Магілёўская вобл.1123 тыс.1115 тыс.
Гарадзенская вобл. 1103 тыс.1098 тыс.

За 11 месяцаў у краіне нарадзілася 100 тыс. 704 дзіцяці (на 1 тыс. 893 больш у параўнанні са студзенем—лістападам 2008 года), памерла 122 тыс. 963 чалавек (на 730 больш).

У гэты ж перыяд у краіну прыбыў 18 тыс. 231 чалавек, выехала — 7 тыс. 74. Міграцыйны прырост склаў 11 тыс. 157 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG