Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай гатовы выдзеліць Беларусі 5,7 мільярда даляраў


Пра гэта паведаміў учора на ўрадавай нарадзе намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамляе БелТА.


“Кітайскія партнэры сёньня прапануюць нам каля $5,7 мільярда крэдытных рэсурсаў, якія зьяўляюцца патэнцыйнымі інвэстыцыямі ў асноўны капітал, – сказаў віцэ-прэм'ер. – Адпаведнае пагадненьне падпісанае на мінулым тыдні ў Кітаі”.

Паводле Кабякова, кітайскім бокам папярэдне прынятыя 14 беларускіх праектаў, зь іх 3 – у транспартнай сфэры, 8 – у галіне энэргетыкі, 2 – у сфэры тэлекамунікацыяў і 1 – па будаўніцтве комплексу да чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG