Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: У Беларусі зьявіўся шанец вярнуцца ў Эўропу


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

“Для мяне 2009 год – гэта год беларускай надзеі. Год спадзяваньняў на тое, што мы вернемся ў сваю калыску – аб’яднаную Эўропу”, – гэтымі словамі лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сёньня на прэс-канфэрэнцыі падсумаваў вынікі году.


Мілінкевіч падкрэсьліў, што ў Беларусі нарэшце зьявіўся шанец вярнуцца ў Эўропу. Гарантыяў гэтаму, зразумела, пакуль няма, але ўсё больш людзей у краіне разумеюць эўрапейскія каштоўнасьці. “Таму наша задача – уплываць на грамадзтва і паказваць яму перавагі Эўрапейскага вэктару”, -- адзначыў лідэр Руху.

Мілінкевіч таксама паведаміў, што Рух “За свабоду” рыхтуецца да ўдзелу ў мясцовых выбарах, што ўжо вядомы прозьвішчы многіх пэрспэктыўных і адукаваных кандыдатаў у мясцовыя Саветы.

Больш падрабязны рэпартаж з прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Мілінкевіча чытайце пазьней на нашым сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG