Лінкі ўнівэрсальнага доступу

uladzimer

Як і любы год з “нулявым канчаткам”, 2010-ты “абнуліў” у сьвеце багата якой трасцы. Словазлучэньні “эканамічны крызіс” і “сьвінячы грып” цягам году пабляклі, страцілі свой колішні пагрозьліва-дэманічны сэнс. Сьвет зь мінуса ўзьбіўся на нуль і цэлы год з палёгкаю пераводзіў дыханьне. Таму і звыклыя канстанты напругі — іранская ядзерная праграма, палестынскі канфлікт ды самалійскія піраты — краналі мала, хутчэй па звычцы.

Беларусь пасьпяхова працягвала свой курс і, як тая гарошына зь вядомай казкі, па чарзе прадушвала на грошы, прэферэнцыі ды палітычныя ільготы Ўсходнія пярыны і Заходнюю прынцэсу. Але галоўным вынікам сталася тое, што “гарошыну” ніхто ня зьеў і яна засталася сувэрэннай і незалежнай.

У асабістым вымярэньні 2010-ты падарыў дзьве кнігі. Адну — для мяне і блізкіх, другую — для астатніх людзей таксама, першую — для душы, другую — для розуму. Нармальны балянс. Нармальны год…

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG