Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў завеяла


9 гадзіна раніцы. Цэнтральная вуліца Магілёва — Першамайская. Тэхніка прастойвае, бо нестае грузавікоў, каб вывезьці сьнег.

9 гадзіна раніцы. Цэнтральная вуліца Магілёва — Першамайская. Тэхніка прастойвае, бо нестае грузавікоў, каб вывезьці сьнег.

У Магілёве ўсю ноч ішоў сьнег. Не сунімаецца ён і цяпер. Сыноптыкі паведамілі, што ў абласным цэнтры на восьмую гадзіну раніцы выпала 7 мм ападкаў, вышыня сьнежнага покрыва — 6 сантымэтраў.


Камунальныя службы не пасьпяваюць прыбіраць сьнег з гарадзкіх вуліц. Цэнтральныя магістралі больш-менш дагледжаныя, але да пэрыфэрыйных чарга пакуль не дайшла. Сьнег пачалі прыбіраць ад пятай гадзіны раніцы, задзейнічана больш за 60 адзінак тэхнікі.

Найбольш ад сьнегу на Магілёўшчыне пацярпеў Краснапольскі раён. За ноч тут выпала 15 мілімэтраў ападкаў. Вышыня сьнежнага покрыва — 12 сантымэтраў. На ўсходзе рэгіёну сыноптыкі прагназуюць моцны сьнег з завеямі. Ён будзе ісьці цэлы дзень.

Моцны вецер паваліў гандлёвыя павільёны кірмашу насупраць гарвыканкаму

Без увагі камунальнікаў не засталася плошча Леніна

На Першамайскай шмат сьмецяроў

Тым часам пешаходная вуліца Ленінская ў сьнезе
XS
SM
MD
LG