Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вакцынацыя супраць вірусу грыпу А/H1N1 пачнецца ў Беларусі ў студзені 2010 году. Цяпер закупленая вакцына праходзіць рэгістрацыю ў лябараторыі Навукова-практычнага цэнтру эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі – паведаміла БелТА галоўны эпідэміёляг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.


Паводле Карабан, закуплена мільён дозаў вакцыны. “Прышчэпленыя будуць 500 тысяч чалавек, паколькі вакцына ўводзіцца двойчы. Гэта мэдыкі, а таксама работнікі, што забясьпечваюць функцыянаваньне жыцьцёва важных сыстэмаў – супрацоўнікі МНС, ЖКГ, транспарту”, – паінфармавала Карабан.

Закупленая вакцына – расейскай вытворчасьці. Акрамя таго, прадпрыемства “Белфармацыя” мае намер закупіць дадатковую колькасьць дозаў вакцыны супраць вірусу грыпу А/H1N1. Прышчапіцца ёй можна будзе за асабістыя сродкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG