Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
kirilllka

У Беларусі 2010 год у навагоднім тэлезвароце быў абвешчаны годам Белага Тыгра. У сталіцы і рэгіёнах прайшлі ўшанаваньні гэтай прыязнай да Белай Русі жывёлы са сьветлай поўсьцю і блакітнымі вачыма. Ва Ўкраіне на прэзыдэнцкіх выбарах перамагла “Дружба”. Так, ужо каторы раз у гісторыі краіны ёю стаў кіраваць газаправод. У Эўропе забаранілі продаж лямпачак напальваньня, мацнейшых за 75 ват. Касманаўты і іншаплянэцяне адзначылі, што наша плянэта крыху прыцьмілася.

У Паўночнай Амэрыцы прадоўжыліся гутаркі пра стварэньне рэгіянальнай валюты амэра. На прапанову прэзыдэнта ЗША яе пераназвалі ў афраамэра. Навукоўцам так і не ўдалося запусьціць адронны калайдэр. Большасьць экспэртаў, а таксама чараўнікоў і варажбітак сышліся на думцы, што адбудзецца гэта толькі ў 2012 годзе. Цягам 2010 году па ўсёй плянэце фіксаваліся анамальна нізкія тэмпэратуры. Сыноптыкі зьвязалі гэта з глябальным пацяпленьнем клімату. У гэтым жа годзе большасьць людзей пачалі новае жыцьцё. Нумаролягі растлумачылі гэта прывабнасьцю круглай даты 2010. Аднак новае жыцьцё выявілася вельмі падобным да старога, таму год прайшоў гэтаксама, як і ўсе астатнія. Дзякуй яму, што хоць невысакосны быў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG