Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 студзеня 2010 году старшыняваць у Эўразьвязе будзе Гішпанія. Паколькі гэтая краіна ня мае ў Беларусі сваёй амбасады, то функцыі кантактнай амбасады вырашана перадаць дыпляматычнаму прадстаўніцтву Вялікай Брытаніі.


Падобная сытуацыя ўзьнікне і ў другой палове наступнага году. Тады старшыняваць будзе Бэльгія, якая таксама ня мае сваёй амбасады ў Беларусі. Таму кантактнай амбасадай ў гэты час будзе дыпмісія Вугоршчыны. І толькі ў першай палове 2011 году, калі старшынства ў Эўрапейскім Зьвязе пяройдзе да Вугоршчыны, сытуацыя нармалізуецца.

Дарэчы Лісабонская дамова, якая пачала дзейнічаць ад 1 сьнежня, значна зьмяняе ролю дзяржавы-старшыні. Ад 2010 году яна будзе старшыняваць толькі ў галіновых Саветах Міністраў ЭЗ. А пытаньні роўня лідэраў дзяржаў і міністраў замежных спраў пяройдуць да Прэзыдэнта Эўразьвязу і Высокаму прадстаўніку ЭЗ па пытаньнях зьнешніх дачыненьняў і палітыцы бясьпекі.
XS
SM
MD
LG