Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cусьветная фэдэрацыя студэнтаў-хрысьціянаў абараняе Шапуцьку


Тацяна Шапуцька

Тацяна Шапуцька

Cусьветная фэдэрацыя студэнтаў-хрысьціянаў зьвярнулася да кіраўніцтва БДУ у абарону Тацяны Шапуцькі.

Старшыня арганізацыі Мірка Буковінска заклікала адміністрацыю БДУ аднавіць Тацяну на вучобе. У прыватнасьці яна заявіла:

“Спадарыня Шапуцька была нядаўна выключана з катэдры паліталёгіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Будучы студэнцкай арганізацыяй, мы высока цэнім працу Тацяны і мерапрыемствы, у якіх яна прымае ўдзел па-за межамі вучобы. СФСХ-Э падтрымлівае гэтую працавітую і таленавітую студэнтку, якая мае вялікі патэнцыял для посьпеху ў будучыні.

Мы заклікаем Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт адмяніць сваё рашэньне аб выключэньні Тацяны Шапуцькі з вучобы й дазволіць ёй вярнуцца на заняткі на рэгулярнай аснове.

Мы лічым, што Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт павінен адстойваць правы сваіх студэнтаў. Праз доступ усіх студэнтаў, уключна з Тацянаю, да асноўнага права на адукацыю й самаразьвіцьцё, БДУ будзе заахвочваць правы чалавека ва ўсёй Усходняй Эўропе".
XS
SM
MD
LG