Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыя Казака пачалі судзіць за Леніна


У Наваградзкім судзе а 10-й гадзіне пачаўся суд над сябрам аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Юрыем Казаком.


10.30
Адвакат Павал Сапелка заявіў хадайніцтва, каб крымінальную справу супраць Юрыя Казака спынілі без разгляду. Судзьдзя абвясьціў кароткі перапынак для прыняцьця рашэньня.

7 лістапада хлопец разам са сваімі сябрамі абліў зялёнай фарбай помнік Леніну. Міліцыянты затрымалі актывістаў. Траіх адпусьцілі, а ў Юрыя знайшлі плямы зялёнай фарбы і таму яго абвінавацілі ў хуліганстве.

Юры Казак скарыстаўся сваім правам не даваць ніякіх паказаньняў у часе сьледзтва.

Паплечнікі Юрыя прыехалі ў Наваградак, каб падтрымаць свайго сябра. Яны лічаць, што суд наўмысна прызначылі на перадсьвяточны дзень, разьлічваючы такім чынам на малую колькасьць прысутных на працэсе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG