Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Помнік архітэктуры ў Горадні: разбурыць ці адрэстаўраваць


Будынак на вул. Сацыялістычнай, 44 у Горадні

Будынак на вул. Сацыялістычнай, 44 у Горадні

Сёньня ў Горадні на камісіі па культуры і адукацыі гарсавету была заслухана інфармацыя пра двухпавярховую камяніцу ў стылі мадэрн на вул. Сацыялістычнай, 44. Лёс камяніцы пакуль што няпэўны. Напярэдадні зьявілася інфармацыя, што праектанты прапанавалі “разабраць” дом, замест таго каб яго захаваць, зрабіўшы паўнавартасную рэстаўрацыю.


Кіраўнік дэпутацкай камісіі Аляксандар Ласьмінскі нам паведаміў, што дэпутаты рэкамэндавалі знайсьці самы сучасны спосаб, каб захаваць будынак. Запрошаны на пасяджэньне былі прадстаўнік Беларускага народнага банку, якому цяпер належыць помнік архітэктуры, праектанты фірмы “Зов-праект”. Яны павінны сабраць усе дакумэнты, якія тычацца камяніцы, і падаць іх навукова-мэтадычнай радзе пры Міністэрстве культуры, сказаў спадар Ласьмінскі. Намесьнік кіраўніка рады Ігар Чарняўскі сказаў, што яны будуць чакаць праектнай дакумэнтацыі з Горадні і што ўдзельнікі рады — за тое, каб захаваць камяніцу ў стылі мадэрн.

Будынак былой рэстарацы "Беласток"
На вул. Сацыялістычнай сёньня можна ўбачыць сьвежы прыклад “рэстаўрацыі-руйнаваньня”. Улады сёлета зрабілі спробу падштурхнуць сталічную фірму, якая набыла іншы гарадзенскі будынак у стылі мадэрн —рэстарацыю “Беласток”, бо ніякія працы на аб’екце не вяліся некалькі гадоў, ня кажучы ўжо пра рэстаўрацыю. Гаспадары “Беластоку” “адгукнуліся” — прыслалі рабочых, якія ўлетку разабралі дах ды разбурылі сьцены рэстараннай залі і так усё й кінулі на зіму.
XS
SM
MD
LG