Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маргарыта Аляшкевіч перамагла ў конкурсе маладых крытыкаў


Маргарыта Аляшкевіч

Маргарыта Аляшкевіч

Падведзеныя вынікі першага агульнабеларускага конкурсу маладых крытыкаў, які быў абвешчаны летась недзяржаўным літаратурна-мастацкім часопісам “Дзеяслоў”.


Галоўны рэдактар выданьня Барыс Пятровіч зазначыў, што гэтай акцыяй “Дзеяслоў” хацеў падахвоціць маладыя літаратурныя таленты да творчасьці ў жанры, які апошнім часам амаль зьнік са старонак пэрыёдыкі. А любая літаратура бяз крытыкі нежыцьцяздольная, кажа спадар Пятровіч. Мэта конкурсу, паводле ягоных словаў, дасягнутая.

З дасыланых цягам больш як году артыкулаў журы вызначыла дзесяць найлепшых. Іх аўтары — пераважна студэнты і маладыя выкладчыкі з усіх рэгіёнаў краіны. Яны былі запрошаныя ў Менск на майстар-клясы мэтраў крытычнага жанру Міхася Тычыны, Ірыны Шаўляковай, Алеся Пашкевіча. Тутсама падвялі і вынікі конкурсу.

Найлепшым маладым крытыкам назвалі магістрантку Белдзяржунівэрсытэту Маргарыту Аляшкевіч.

На заключным сэмінары канкурсанты вырашылі стварыць свой інтэрнэт-сайт, які мае перарасьці ў паўнавартасны часопіс беларускай крытыкі. А конкурс маладых крытыкаў рэдакцыя часопісу “Дзеяслоў” мяркуе зрабіць штогадовым.


Маргарыта Аляшкевіч
XS
SM
MD
LG