Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўныя даўжнікі Менску — дзяржсэктар эканомікі


Амаль 75% запазычанасьці па плацяжах у бюджэт Менску — ад дзяржаўных арганізацыях і прадпрыемстваў. На 1 сьнежня запазычанасьць склала 17,8 мільярдаў рублёў.

Найбольшыя сумы запазычанасьці маюць:

  • Менскі завод шасьцерняў
  • Менскі завод аўтаматычных лініяў ім.Машэрава
  • Завод «Электроніка»
  • Менскі завод спэцыяльнага інструмэнту і тэхналягічнай аснасткі
  • Менскі прыборабудаўнічы завод

Паводле дадзеных за студзень-лістапад 2009 г. аб’ём кансалідаваных даходаў гораду забясьпечваўся сэктарамі эканомікі практычна ў роўных прапорцыях:

  • дзяржаўны сэктар — 49%
  • недзяржаўны — 51% (у тым ліку недзяржаўныя арганізацыі — 48,5%, індывідуальныя прадпрымальнікі — 1,7%, фізычныя асобы — 0,8%)

Чвэртку агульнага аб’ёму кансалідаванага бюджэту Менску за 11 месяцаў сфармавалі сплаты 5 арганізацыяў.

Сьпіс буйных платнікаў:

  • Белтрансгаз
  • замежнае прадпрыемства «Лукойл-Беларусь»
  • завод «Мінск-Крышталь»
  • Мінскэнэрга
  • Нацыянальны апэратар электрасувязі «Белтэлекам»

Дадзеныя БелаПАН, інспэкцыі па падатках і зборах па Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG