Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП рыхтуецца да выбараў


Уладзімер Малярчук узначаліў АГП Меншчыны

Уладзімер Малярчук узначаліў АГП Меншчыны

Як лепш падрыхтавацца да мясцовых выбараў, якія пройдуць у красавіку 2010 году? Гэта пытаньне стала адным з галоўных на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Менскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, што прайшла 27 сьнежня ў Менску.

Дыскусія паказала, што яе ўдзельнікі ня маюць вялікіх ілюзіяў што да новай рэдакцыі выбарчага заканадаўства. Але агульны настрой скіраваны на падрыхтоўку да выбараў.

На альтэрнатыўнай аснове было абрана новае кіраўніцтва абласной арганізацыі. Яе ўзначаліў вэтэран дэмакратычнага руху Ўладзімер Малярчук зь Вілейкі. Яго намесьнікамі сталі Арцём Агафонаў зь Любані і Ўладзімер Казак са Ждановічаў.

На канфэрэнцыі абралі дэлегатаў на зьезд АГП, які адбудзецца 21 сакавіка 2010 году, за месяц да выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG