Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі загадала спыніць адміністрацыйную справу супраць расейскага эколяга Андрэя Ажароўскага і вярнуць сканфіскаваныя ў яго друкаваныя матэрыялы, у якіх крытыкуецца ідэя будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства інфармацыі Беларусі № 16, якую мае БелаПАН.

У пастанове , падпісанай намесьнікам міністра інфармацыі Ігарам Лапцёнкам гаворыцца: сваімі дзеяньнямі Ажароўскі не парушаў адміністарцыйнай заканадаўства.

«Прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці мяркуецца пры ўмове распаўсюду пэрыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных. (...) Сканфіскаваныя матэрыялы не зьяўляюцца прадукцыяй друкаванага СМІ», — адзначаецца ў пастанове.

Андрэй Ажароўскі заявіў, што «усім было відавочна, што крытыка не зьяўляецца пэрыядычным СМІ, таму спроба зьвінаваціць мяне ў парушэньні закона пра СМІ правалілася». «Але менавіта гэта абвінавачваньне стала нагодай для майго затрыманьня як афіцыйна зарэгістраванага ўдзельніка слуханьняў. Абвінавачваньне ў дробным хуліганстве зьявілася праз тры гадзіны пасьля затрыманьня, непасрэдна перад пачаткам суду», — адзначыў навуковец.

Ажароўскі плянуе прыехаць у Менск, каб атрымаць канфіскаваныя ў яго матэрыялы.

Расейскага фізыка-ядзершчыка, каардынатара праектаў групы «Экаабарона» (Масква) Андрэя Ажароўскага затрымалі 9 кастрычніка ў Астраўцы Гарадзенскай вобласьці. Туды ён прыехаў, каб удзельнічаць у грамадзкіх слуханьнях пра магчымае ўзьдзеяньне на вакольнае асяродзьдзе будучай беларускай АЭС.

У Ажароўскага сканфіскавалі 94 друкаваныя матэрыялы пад назвай «Крытычныя водгукі адносна папярэдняй справаздачы пра ацэнку ўзьдзеяньня на вакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС».

Пазьней суд Астраўца пакараў эколяга сямі суткамі арышту, зьвінаваціўшы ў дробныv хуліганстве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG