Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Болей за 77 тысячаў чалавек удзельнічалі ў набажэнствах


Набажэнствы з нагоды сьвята Божага Нараджэньня праходзілі па ўсёй Беларусі.

Такія дадзеныя паведамілі БелаПАН ва Ўправе інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў.

25 сьнежня беларускія рыма- і грэка-каталікі, а таксама пратэстанты азначалі Божае Нараджэньне.

У Менскім архікатэдральным касьцёле дзённую імшу на беларускай мове адслужыў мітрапаліт менскі і магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Сярод малітваў, якія прагучалі з вуснаў мітрапаліта Кандрусевіча, былі малітвы за Беларусь, здароўе і дабрабыт яе грамадзянаў, адзінства хрысьціянскіх канфэсіяў і за сумленнае служэньне ўладаў краіны яе народу.
XS
SM
MD
LG