Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску ля заводу “Атлант” прадзіравілі газаправод


У выніку аварыі заводу «Атлянт» давялося пераключыцца на рэзэрвовы канал атрыманьня газу
У выніку аварыі заводу «Атлянт» давялося пераключыцца на рэзэрвовы канал атрыманьня газу
Адмысловая камісія высьветліць акалічнасьці аварыі на газавым трубаправодзе ў Менску.

Пра гэта паведаміў начальнік службы эксплюатацыі падзямельных газаправодаў «Мінгазу» Андрэй Вырачкін.

Газаправод прарвала вечарам 26 сьнежня непадалёк ад заводу «Атлянт».

Працоўныя сьвідравалі глебу, каб пракласьці пад зямлёй трубу з гарачай вадой.

«Чаму глыбіню не пралічылі і патрапілі ў газаправод снарадам (прылада, з дапамогай якой пракладаюць трубаправод пад зямлёй), высьветліць экспэртыза», — паведаміў Вырачкін.

Газавая труба, пракладзеная паралельна праспэкту Пераможцаў, лічыцца сярэдняй паводле магутнасьці.

Ад аварыі ніхто з спажыўцоў не пацярпеў. На завод «Атлянт» і ў прыватныя дамы газ пусьцілі па рэзэрвовым канале, паведамляе БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG