Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарэў цягнік “Полацк — Сімферопаль”


Выратавальнікі зьліквідавалі пажар у машынным аддзяленьні цеплавозу цягніка № 393 «Полацк — Сімферопаль» беларускага фарміравання. Рух цягнікоў быў затрыманы прыкладна на тры гадзіны.

Паводле прэсавай службы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Украіны, пажар адбыўся ў ноч на нядзелю, каля 4 гадзінаў у Роменскім раёне Сумскай вобласьці.

Ніхто не пацярпеў.

Агонь зьнішчыў высакавольтную камэру машыннага аддзяленьня, перадае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG