Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэнемся з блогерамі ў новым годзе!


Сьнежаньскі Дзень блогера завяршыў першы Год блогера на сайце «Свабоды». Сустрэнем другі Год блогера разам!

Калядныя казкі для чытачоў «Свабоды» пісалі адкрывальнік беларускай паганскай і хрысьціянскай душы vushasti, птушка беларускай блогасфэры, якая пяе пра сябе і наш час, dolka777, майстра спорту міжнароднай клясы ў штурханьні баўды nutranyburatina, аўтар дробнабытавога лытдыбру kirilllka, рэжысэр іншасьветных спэктакляў dobroelekarstvo, тайны паклоньнік Асі Паплаўскай paulantipov, сталічная штучка ku-palinka, сонечны чалавек michalinka.

Іх казкі прыйшліся да спадобы нашым чытачам:


Віншуем з Калядамі і Новым годам усіх аўтараў, якія пісалі для «Свабоды», усіх, хто чытаў іх творы, камэнтаваў, спрачаўся! Нас чакаюць новыя сустрэчы ў 2010 годзе.

Пішыце ў камэнтарох да гэтага артыкулу, каго б вы параілі запрасіць у якасьці аўтараў у 2010 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG