Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяткевіч і Гуляка наведалі сьвяточную імшу ў касьцёле


25 сьнежня беларускія рыма- і грэка-каталікі, пратэстанты, а таксама некаторыя грамады праваслаўных працягваюць сьвяткаваць Божае Нараджэньне.

Традыцыйна вернікаў сустракае перад храмам батлейка, якая апавядае дзецям і дарослым пра падзею, ад якой вядзецца грыгарыянскі каляндар – нараджэньне ў Бэтлееме Ісуса Хрыста.

Сёньняшняе сьвята – гэта канцэрты, дзіцячыя спэктаклі, гуляньні, але асноўнай падзеяй застаецца сьвяточная імша. У Менскім архікатэдральным касьцёле дзённую імшу, у якой бралі удзел больш за тысячу вернікаў, адслужыў на беларускай мове мітрапаліт менскі і магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Павітаўшы парафіянаў, мітрапаліт Кандрусевіч вітаў асабіста прысутных у касьцёле прадстаўнікоў улады краіны – першую намесьніцу кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Натальлю Пяткевіч, упаўнаважанага ў справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў Леаніда Гуляку ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў.

Сярод малітваў, якія прагучалі з вуснаў мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, былі малітвы за Беларусь, здароўе і дабрабыт яе грамадзянаў, адзінства хрысьціянскіх канфэсіяў і за сумленнае служэньне ўладаў краіны яе народу.

Відэа


Сьвяточная імша
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:23 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG