Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экіпаж "Іл-76" застанецца пад вартай у Тайляндзе яшчэ на 12 дзён


Рашэньне аб падаўжэньні на 12 дзён тэрміну ўтрыманьня пад вартай пяці чалавек экіпажу самалёта "Іл-76", на борце якога выяўлены груз зброі з КНДР, прыняў 25 сьнежня суд у Бангкоку.

Як апведамляе Інтэрфакс, гэтае распараджэньне суду паступіла за дзень да заканчэньня папярэдняга тэрміну ўтрыманьня пад вартай чатырох грамадзянаў Казахстану і грамадзяніна Беларусі.

Прадстаўнік паліцыі Тайлянду мяркуе, што пазьней сьледчыя могуць запатрабаваць яшчэ аднаго падаўжэньня тэрміну затрыманьня экіпажу самалёта.

Нагадаем, самалёт "Іл-76", які накіроўваўся з Паўночнай Карэі на Шры-Ланку, быў затрыманы падчас дазапраўкі ў Бангкоку. На борце самалёта выявілі 35 тон зброі. Пакуль невядома, для якой краіны прызначаўся гэты груз, адзначае агенцтва ЭФЭ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG