Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асамблея НДА раздала ўзнагароды


24 сьнежня прайшла нефармальная цырымонія ўзнагароджаньня «Грамадзянскай супольнасьці — 2009», паведамляе сайт belngo.info. Прадстаўнікі найбольш заўважных у 2009 годзе грамадзкіх ініцыятываў атрымалі сымбалічныя ўзнагароды ад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

Сярод ляўрэатаў — Беларускі хэльсынскі камітэт, праваабарончы цэнтар «Вясна», прадстаўнікі суполкі «ЖЖысты — Кобрынскаму дзіцячаму дому», незарэгістраваная арганізацыя Дзядоў Марозаў і Сьнягурак.

Антыгероем нефармальнай цырымоніі ўзнагароджаньня «Грамадзянскай супольнасьці — 2009» аднагалосна прызнанае Міністэрства юстыцыі, якое стала пераможцам у намінацыі «Нерэгістрацыя году».
XS
SM
MD
LG