Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У галерэі “Ў” — “Малабюджэтны рай”


Галерэя «Ў»

Галерэя «Ў»

У сталічнай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адкрылася выстава-інсталяцыя мастачкі па ляльках Ганны Балаш і фотамастакоў Аляксея Андрэева і Данілы Парнюка «Малабюджэтны рай», паведамляе БелаПАН.

Гэта адкрытая інсталяцыйная прастора, якая адлюстроўвае падрыхтоўку да сьвяткаваньня Калядаў і Новага году. На некаторых сьценах — напісаныя вугалем роздумы аўтараў пра сьвята. І кожны можа ўзяць у руку вугельчык і дамаляваць свой вобраз шчасьця і сьвята.

Інсталяцыя будзе жыць да старога Новага году, і кожны наведнік зможа дадаць выставе новыя акцэнты.

XS
SM
MD
LG