Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавэс гатовы сустракацца з Лукашэнкам штогод


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс прапанаваў беларускай дэлегацыі, якая наведала Каракас, арганізаваць штогадовыя сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на агенцтва ЭФЭ.

Паводле слоў Уга Чавэса, падобныя сустрэчы неабходныя для таго, каб ацэньваць стан адносінаў паміж дзьвюма краінамі. Гэтая прапанова была зроблена памочніку прэзыдэнта Беларусі па асобых даручэньнях Віктару Шэйману.

Апошняя сустрэча Уга Чавэса з Аляксандрам Лукашэнкам адбылася ў верасьні 2009 году ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG