Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: “Няма прычыны, каб мы жылі горш за іншых”


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з калядным прывітаньнем.


“Дарагія суродзічы-беларусы! – гаворыцца ў прывітаньні, – Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі сьвятамі і жадаю вам іх правесьці з радасьцю ў сэрцах вашых, бо – Хрыстос нарадзіўся!

Дарагія браты і сёстры беларусы! Сьвяты гэтыя, як заўсёды, я буду сьвяткаваць з усімі вамі, з надзеяй і верай у лепшую будучыню кожнага беларуса.

Прашу Бога ў гэтае вялікае сьвята чалавецтва, сьвята любові і дабраты, каб Бог паслаў "праменьні свае хвалы" на наш прыгожы край, і дазволіў зьдзейсьніць вялікі патэнцыял працавітага і разумнага беларускага народу. Мы ня горшыя за іншых. Няма ніякай прычыны, каб мы жылі горш за іншых.

Жадаю вам з глыбіні сэрца тае мужнасьці, тае вытрываласьці і тае годнасьці, якія дазволяць вам дасягнуць мэты кожнага народу -- зрабіць са свайго краю найбольш утульнае для сябе месца на зямлі.

Дык дапамажы вам Божа!” – гаворыцца ў калядным звароце Старшыні Рады БНР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG