Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі і міністэрства транспарту Расейскай Фэдэрацыі ўзгаднілі тэрміны пераносу транспартнага кантролю на мяжу г.зв. “саюзнай дзяржавы”.

Як паведамляе БЕЛТА, “асобныя дзеяньні па транспартным кантролі” будуць выконвацца з 1-га ліпеня 2010 году транспартнай інспэкцыяй на зьнешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў дачыненьні да транспартных сродках, якія ідуць у (праз) Расею”.

У гэтым выпадку, мяжой гэтак званай “саюзнай дзяржавы” выступае мяжа Беларусі з краінамі Эўразьвязу – з Латвіяй, Літвой, Польшчай, а таксама з Украінай.

Мяркуецца таксама уніфікацыя патрабаваньняў да вагагабарытных транспартных сродкаў, якія ўяжджаюць на тэрыторыю т.зв. “саюзнай дзяржавы” і ставак збору за праезд. Гэтыя захады іх ініцыятары абумоўліваюць “скасаваньнем кантролю на беларуска-расейскай мяжы”.

У адпаведнасьці зь якім крытэрыям будзе рабіцца такая ўніфікацыя, БЕЛТА не паведамляе, аднак практыка ранейшых “уніфікацыяў” паказвае, што яны праводзіліся выключна ў адпаведнасьці з расейскімі, а не беларускімі стандартамі.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG