Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгляд крымінальнай справы супраць актывіста БХД Юрыя Казака адбудзецца ў Наваградку. Юрый Казак можа атрымаць да трох гадоў турмы, альбо так званай хіміі, альбо штраф. Пачатак працэсу а 10.00.

Улады сьвядома вырашылі пачаць судовае паседжаньне ў пераднавагодні дзень, спадзеючыся, што людзкая салідарнасьць будзе размытая і працэс пройдзе незаўважаным, зазначае прэсавая служба Беларускай хрысьціянкай дэмакратыі.

У ноч з 6 на 7 лістапада ў Наваградку помнік Леніну аблілі зялёнай фарбай. Міліцыя затрымала моладзевых актывістаў БХД.

Дзеяньні Казака “з мэтай зьнявагі грамадзкіх інтарэсаў і гістарычных традыцый, выкарыстоўваючы лякафарбавы матэрыял”, праваахоўныя органы кваліфікавалі як “наўмысныя, якія парушаюць грамадзкі парадак і адзначаюцца асаблівым цынізмам”.

Учынку Юрыя Казака сьледзтва надае характар “выключнага цынізму, бо ён актыўна супрацьпаставіў сваю асобу грамадзтву, праявіў яўную непавагу да нормаў паводзінаў, прынятых у ім, традыцыяў, гістарычных каштоўнасьцяў грамадзтва”. “Бо Казак Ю.В. разьлічваў менавіта на тое, што яго дзеяньні выклічуць грамадзкае абурэньне менавіта ў дзень сьвята”, — гаворыцца ў фармулёўцы справы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG