Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім войску будзе ўведзены пасьляабедны сон


Салдат сьпіць — служба ідзе. У інтэрвію «Российской газете» міністар абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў заявіў, што для салдатаў і афіцэраў увядуць абавязковы сон пасьля абеду: «Мы мяркуем падзяліць першую і другую палову дня такім чынам, каб адразу ж пасьля абеду людзі мелі магчымасьць адпачыць, аднавіць сілы і потым зноў інтэнсіўна займацца службовымі справамі».

Разам з шарагоўцамі час для адпачынку атрымаюць і афіцэры. Па словах расейскага міністра, для разгрузкі пасьля інтэнсіўных трэніровак неабходна «абавязковая гадзіна адпачынку альбо сну». Да дэталёвага разгляду пытаньня Міністэрства абароны Расеі залучыла адмыслоўцаў вайсковага інстытуту фізычнай культуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG