Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як выхаваць талерантнасьць у беларусаў?


«Грамадзка-рэлігійны дыялёг у Рэспубліцы Беларусь. Выхаваньне талерантнасьці». Круглы стол з такой назвай адбыўся 23 сьнежня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры, паведамляе сайт БХД bchd.info. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Добрая Воля» пры падтрымцы Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

У абмеркаваньні праблемаў узялі ўдзел ня толькі сьвятары розных канфэсіяў, але і прадстаўнікі палітычных структураў, грамадзянскай супольнасьці, праваабарончых арганізацый, юрысты.

Паводле інфармацыі вядучага круглага стала, сустаршыні БХД Аляксея Шэіна, «гэта была першая спроба правядзеньня канфэрэнцыі падобнага фармату, першы добры крок на шляху выбудовы адносінаў паміж грамадзянскай супольнасьцю і рэлігійнымі структурамі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG