Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сапач: "Для яе былі істотнымі паэзія, слова, дух і тое, чым жывуць анёлы"


Тацяна Сапач
Тацяна Сапач
У Лёндане на 74 годзе жыцьця памерла вядомая ангельская перакладчыца Вера Рыч. З 1957 году яна займалася перакладам беларускай літаратуры на ангельскую мову. Больш чым за 50 гадоў перакладчыцкай дзейнасьці Веры Рыч па-ангельску пабачылі сьвет творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Цёткі, Ларысы Геніюш, Зьмітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча і іншых клясыкаў беларускай літаратуры.

Успамінамі пра Веру Рыч дзеліцца паэтка Тацяна Сапач:

"У мяне быў досьвед дачыненьняў зь Верай Рыч — адзінкавы, але вельмі запамінальны. Яна вярталася з Украіны, дзе ёй уручалі важную дзяржаўную ўзнагароду. Яна вярталася празь Вільню, каб паразмаўляць са мной. Я прысутнічала падчас перакладу, які пасьля рэдагавала Ірына Дубянецкая. Некаторыя радкі Ірына пазначыла, што, маўляў, вось тут не зусім дакладна, вось тут ня тое слова. І відавочна, што Вера вырашыла ўдакладніць гэта са мною. Я ёй казала, да прыкладу, што тут ня гэтак істотныя словы, колькі эмоцыі. Чытай, чытай — казала яна. Я чытала і казала, што тут істотная мэлёдыя, музыка — чытай яшчэ раз. І яна гэтую мэлёдыю, гэтую музыку імкнулася вычытаць, а пасьля перадаць праз спалучэньне ангельскіх слоў. І гэта быў фантастычны досьвед.

І калі яе няма, то яе няма тут — яна сярод анёлаў. Ёй усё гэта матэрыяльнае было вельмі неістотна. Я памятаю, што на ёй была нейкая вельмі сьмешная сукня, бо для яе ўсе гэтыя рэчы, якія на зямлі падаюцца істотнымі, яны і на зямлі для яе былі неістотныя. Для яе былі істотнымі паэзія, слова, дух і тое, чым жывуць анёлы".

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG