Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школах +12 С. А чыноўнікі патрабуюць яшчэ большай эканоміі цяпла


Магілёўскія ўлады, прызнаўшы факты недастатковага ацяпленьня гарадзкіх школаў, патрабуюць ад навучальных устаноў зьніжаць выдаткі на электраэнэргію.

Афіцыйныя крыніцы, са спасылкай на новага старшыню гарадзкой вэртыкалі Станіслава Барадаўку, дакараюць кіраўнікоў навучальных устаноў, што тыя ня выканалі гадавога 19-працэнтнага плянавага паказьніка эканоміі. Школы, дзіцячыя садкі здолелі ашчадзіць толькі дванаццаць працэнтаў.

Паводле кіраўніка гарвыканкаму, у навучальных установах не навучыліся эканоміць. Барадаўка даручыў правесьці экспрэс-аўдыт энэргетычных сыстэм і патлумачыць настаўнікам і выхавацелькам, на якія мэты трэба траціць грошы ў першую чаргу.

Нагадаем, 18 сьнежня Станіслаў Барадаўка пасьля шматлікіх скаргаў бацькоў вымушаны быў прызнаць, што тэмпэратура ў школах не адпавядае санітарным нормам. Пасьля выходных і канікул яна складала 12 градусаў. Як высьветлілася, эканоміць паліўна-энэргетычныя рэсурсы ў школах загадваюць чыноўнікі.

За няпоўныя тры тыдні працы на пасадзе кіраўніка гарадзкой вэртыкалі Станіслаў Барадаўка, акрамя дбаньня пра паліўна-энэргетычныя рэсурсы, пасьпеў скрытыкаваць мэтады барацьбы ў Магілёве з карупцыяй, указаць падначаленым на заняпалы стан інтэрнатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG