Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арлоў: "Каб наша літаратура загучала па-ангельску, Вера зрабіла найбольш"


Уладзімер Арлоў

Уладзімер Арлоў

У Лёндане на 74-м годзе жыцьця памерла вядомая ангельская перакладчыца Вера Рыч. З 1957 году яна перакладала беларускую паэзію і прозу на ангельскую мову. Успамінамі пра Веру Рыч дзеліцца пісьменьнік Уладзімер Арлоў.


“Зь Верай мы знаёмыя вельмі даўно. Мы сустракаліся і ў Менску, і ў Лёндане. І я хачу сказаць, што рэдка сустракаў людзей, якія, будучы небеларусамі паводле паходжаньня, гэтак шчыра, гэтак глыбока, гэтак натхнёна любілі Беларусь і імкнуліся штосьці зрабіць для яе.

Вера, безумоўна, самая бліскучая, найлепшая перакладчыца. Я думаю, што з тых, хто імкнуўся, каб беларуская літаратура загучала па-ангельску, Вера Рыч зрабіла найбольш.

Калі мы згадваем яе на хвалях беларускай службы Радыё Свабода, то, безумоўна, найперш прыходзіць на памяць кніга “Верш на Свабоду” ў яе бліскучым перакладзе на ангельскую мову. Яна перакладала творы дзясяткаў беларускіх паэтаў і празаікаў. І я думаю, што гэтая чорная навіна зь Лёндану кранула сёньня сэрцы вельмі многіх людзей у Беларусі. Ня толькі літаратараў, але і тых, хто чытае, хто жыве беларускай літаратурай. Тых, для каго Вера назаўсёды застанецца адным зь вельмі яскравых увасабленьняў бязьмежнай любові да Беларусі”.
XS
SM
MD
LG