Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барадулін: “Вера Рыч зрабіла для беларускай культуры дужа многа”


Рыгор Барадулін

Рыгор Барадулін

У Лёндане на 74 годзе жыцьця памерла вядомая ангельская перакладчыца Вера Рыч. Успамінамі пра Веру Рыч дзеліцца народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.


"Я некалькі разоў сустракаўся зь Верай Рыч, якая перакладала мае вершы. Я таксама быў у Лёндане, у бібліятэцы айца Надсана і сустракаўся зь ёй. Пасьля яна прыяжджала сюды ў Менск.

Вера Рыч была выдатная перакладчыца, перакладала многія вершы непасрэдна зь беларускай мовы. Яна зрабіла для нашай культуры дужа многа. Невыпадкова, што Рыч з ангельскай – багаты. Можна сказаць, што яна багата зрабіла. Няхай будзе багатай і нашая памяць пра яе".
XS
SM
MD
LG