Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 688 мільёнаў даляраў у рамках праграмы stand-by Міжнароднага валютнага фонду паступілі ў Беларусь і залічаны ў золтавалютны рэзэрв.

Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў Нацбанку Беларусі.

18 сьнежня гэтага года Рада дырэткраў МВФ прыняла рашэньне
прадставіць Беларусі чарговы транш крэдыту. Місія МВФ па выніках трэцяга агляду рэалізацыі праграмы stand-by адзначыла добрае выкананьне афіцыйным Менскам узгодненых умоваў эканамічнай палітыкі.

Усяго МВФ выдзеліў Беларусі ў рамках праграмы stand-by 2,92 мільярды з 3,63 мільярдаў даляраў. МВФ прыняў рашэньне аб ажыцьцяўленьні разам зь беларускімі ўладамі 15-месячнай праграмы ў студзені 2009 года. У чэрвені аб’ём фінансаваньня павялічаны на адзін мільярд даляраў.

Чарговая аглядная місія МВФ будзе працаваць у Менску ў лютым 2010 года.
XS
SM
MD
LG