Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яе першы пераклад на ангельскую зь беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхэнскай газэце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе. Вера Рыч пераклала Купалу, Коласа, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Бядулю, Арсеньневу, Крапіву, Геніюш, Гілевіча, Барадуліна, Іпатаву ды іншых.





Прэм'ера "Пінскай шляхты" ў Лёндане. А.Лукашук, Вера Рыч і Джым Дынглі
"Пінская шляхта" ў Лёндане, Вера Рыч
Яна нарадзілася 24 красавіка 1936 году ў Лёндане. У 1960 годзе выйшаў яе
першы зборнік паэзіі «Outlines» («Абрысы»). У 1963 годзе Вера Рыч выдала другі зборнік вершаў «Portents and Images» («Знакі й вобразы»).

У 1969 годзе часопіс «Nature» прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Ўсходняй Эўропе ды СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе. Пасьля яна прыяжджала ў Беларусь раз на год ці паўгоду. У 1971 годзе пад патранатам ЮНЭСКА выйшла першая ў сьвеце анталёгія беларускай паэзіі на заходняй мове «Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day» («Як вада, як агонь: Анталёгія беларускае паэзіі ад 1828 году да сучаснасьці»). Але ў Савецкім Саюзе з прычыны непаліткарэктнасьці гэтую кнігу выдалілі з продажу. У 1977 годзе выйшаў пераклад «Тараса на Парнасе» (пераклалі Вера Рыч ды Арнольд Макмілін).

У 2004 годзе выйшаў новы зборнік беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч «Poems on Liberty: Reflections for Belarus» («Вершы на Свабоду: роздумы пра Беларусь»).

У 1970—1990 гады Вера Рыч шчыльна супрацоўнічала з дэмакратычнымі рухамі і рухамі ў абарону правоў чалавека ў Савецкім Саюзе. Працавала ў Польшчы («Салідарнасьць») і Вугоршчыне.

Сярод яе ўзнагародаў — прэмія імя Івана Франка (у гонар 40-гадовага служэньня ўкраінскай літаратуры). Вера Рыч працавала над перакладам "Новай зямлі" Якуба Коласа.

Словы пра Веру

Паэзія Веры Рыч (апошні верш датаваны 17 сьнежня 2009)

Вера Рыч. Рэцэпт цуду

Беларуская Вера ў Лёндане – інтэрвію на мове анёлаў

"Я адкрыла Беларусь яшчэ тады..." (Гутарка Галіны Дубянецкай з Верай Рыч, “Дзеяслоў”)

Poems on Liberty: Reflections for Belarus. Выбранае з кнігі «Верш на Свабоду» па-беларуску і па-ангельску. Пераклады Веры Рыч (у фармаце PDF)

"Пінская шляхта” ў Лёндане: сьмешна й па-ангельску

Вера Рыч: “Паўстагодзьдзя я захапляюся беларускай літаратурай і перакладаю яе на ангельскую мову”

Вершы клясыкаў беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч (з сайту “Ліцьвінская хата”)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG