Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошні тыдзень 4,5 тысячы менчукоў скардзіліся на холад у кватэрах


У пэрыяд з 15 па 22 сьнежня колькасьць менчукоў, якія скардзіліся ў дыспэтчарскія службы ЖЭСаў на недахоп цяпла ў кватэрах, павялічылася ўдвая.


Як падае БЕЛТА, аб гэтым журналістам паведаміў начальнік аддзелу аб’яднаньня “Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка” Генадзь Місуна. Ён сказаў, што калі ад 8 да 15 сьнежня такіх зваротаў было да 2 тысяч, то з 15 па 22 сьнежня іх колькасьць дасягнула 4,5 тысяч. 3 тысячы скаргаў пацьвердзіліся – у тых кватэрах тэмпэратура была ніжэй за належныя 18 градусаў.

Паводле словаў чыноўніка, самыя халодныя дамы – панэльныя 80-х гадоў пабудовы.
XS
SM
MD
LG