Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Налета ў Менску пройдзе пэрсанальная выстава Заборава


На 2010-ы год плянуецца пэрсанальная выстава ў Менску ўсясьветна знанага мастака Барыса Заборава, паведаміла БелТА.

Барыс Забораў нарадзіўся ў 1935 годзе ў Менску ў сям’і мастака віцебскай школы Абрама Заборава. Па заканчэньні Менскай мастацкай вучэльні паступіў у Ленінградзкую акадэмію мастацтваў, на пачатку 1960-х скончыў Маскоўскі інстытут імя Сурыкава. З 1980 году стала жыве і працуе ў Парыжы. Сярод найбольш значных работ – ілюстрацыі да твораў У.Шэксьпіра, А.Пушкіна, Ф.Дастаеўскага.

Рыхтаваная на 2010 год выстава стане першай пэрсанальнай для мастака ў Беларусі.

Творы Заборава захоўваюцца ў шэрагу галерэяў і музэяў сьвету, у прыватнасьці ў аўстрыйскай галерэі “Альбэртына”, фондзе сучаснага мастацтва Ніжняй Нармандыі, музэі нямецкага Дармштату, Трацьцякоўскай галерэі і музэі Пушкіна ў Маскве.

У 2008 годзе карціну Заборава “Аўтапартрэт з мадэльлю” набыла знакамітая мастацкая галерэя “Уфіцы” ў Флярэнцыі. Барыс Забораў стаў другім пасьля Марка Шагала мастаком з колішняга СССР, чыя творчасьць прадстаўленая ў “Уфіцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG