Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары 12 з 15 постсавецкіх краінаў пачалі больш давяраць мясцовай валюце ці эўра. Давер да нацыянальнай валюты ў Беларусі адзін з найменшых. Такія высновы сёлетняга дасьледаваньня Інстытуту Гэлапа.

Многія дзесяцігодзьдзі амэрыканскі даляр заставаўся сусьветнай рэзэрвовай валютай. У многіх краінах, у тым ліку і былых савецкіх, яго цанілі больш, чым свае грошы. З аслабленьнем даляра давер пераключыўся на мясцовыя валюты і эўра. Толькі жыхары Ўзбэкістану па-ранейшаму аддаюць перавагу даляру. Найніжэйшы давер да даляра зафіксаваны ў Расеі і Літве (4%).

У Беларусі і Эстоніі праяўляюць найменшы давер да нацыянальных валют – рубля і кроны. Беларусы аказаліся лідэрамі ў разьмеркаваньні “яек” па розных кошыках – 22 % апытаных лічаць, што захоўваць грошы ў некалькіх валютах найбольш прыбыткова і бясьпечна. Аўтары дасьледаваньня адзначаюць, што такая выснова цалкам лягічная ў краіне, якая прывязала курс BLR да трох валют – расейскага рубля, даляра і эўра. У прыбалтыйскіх краінах, што сталі сябрамі Эўразьвязу, цалкам лягічны найбольш высокі давер да эўра. Такая самая тэндэнцыя назіраецца ў Грузіі і Малдове.

У якой валюце, на вашу думку, найбольш выгадна і бясьпечна зьберагаць грошы?

У мясцовай У далярах У эўрах У некалькіх Капіць грошы Ня ведаю

валюце валютах нявыгадна

% % % % % %

Туркмэністан 79 12 3 3 1 2

Азэрбайджан 69 17 9 2 2 2

Армэнія 53 14 18 1 4 10

Казахстан 41 12 12 8 6 21

Кіргістан 40 21 11 2 3 22

Таджыкістан 34 29 7 3 2 26

Расея 33 4 16 10 13 23

Узбэкістан 32 41 2 1 12 12

Малдова 32 7 36 9 2 13

Украіна 27 10 19 10 9 25

Грузія 20 24 38 1 3 14

Латвія 19 7 53 5 6 11

Літва 17 4 56 3 7 13

Беларусь 13 17 21 22 7 21

Эстонія 10 7 47 11 8 17


Вынікі дасьледаваньня базуюцца на пэрсанальных апытаньнях, якія супрацоўнікі Інстытуту Гэлапа правялі ў красавіку-жніўні ва ўсіх 15 былых савецкіх краінах. У кожнай зь іх былі апытаныя ад 500 да 2000 людзей у веку ад 15 гадоў і старэйшыя.

Нягледзячы на нядаўняе ўмацаваньне даляра , дадзеныя Гэлапа ставяць пад сумненьне будучыню сусьветнай залежнасьці ад амэрыканскай валюты. Многія з краін былога СССР могуць схіліцца да ідэі, якую ўжо пачалі абмяркоўваць Кітай і Расея – замяніць рэзэрвы ў далярах іншай наднацыянальнай валютай.


  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG