Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ лічыць спробы гераізацыі Сталіна небясьпечнымі


Намесьнік Аддзелу зьнешніх царкоўных зносінаў Маскоўскага патрыярхату іераманах Філіп выступіў супраць спробаў прадставіць Сталіна як царкоўнага дабрадзея.

“Інтэрфакс” цытуе ліст Аддзелу ЗЦЗ МП на імя старшыні камісіі ЦК КПРФ па вайскова-патрыятынай працы Е.Копышаву:

І.В.Сталін прынёс гора мільёнам людзей. Нашто ж хаваць гэту праўду і рабіць са Сталіна героя? Спроба прадставіць жорсткага ганіцеля Царквы веруючым хрысьціянінам і яе дабрадзеем небясьпечная і можа прынесьці духоўную шкоду”.

Ліст накіраваны ад імя кіраўніка Аддзелу ЗЦЗ ПМ архіяпіскапа Валакаламскага Іларыёна. Раней Е.Копышаў зьвярнуўся да архіяпіскапа зь лістом, у якім прасіў герарха растлумачыць яго пазыцыю адносна ролі асобы Сталіна ў гісторыі, выказаную ў адным з інтэрвію.

У сваім лісьце Е.Копышаў пісаў, што “сумненьні ў праўдападобнасьці” сказанага герархам прымушаюць яго выступіць у абарону “рабочых і сялян, атэістаў і веруючых, якія пад сьцягам В.І. Леніна стваралі Савецкі Саюз, пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі на чале з І.В.Сталіным перамаглі кааліцыю фашыстоўскіх краінаў Эўропы, узьнялі краіну з руінаў да вялікай дзяржавы і пры гэтым датрымлівалі свабоду сумленьня кожнага чалавека”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG