Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробкі кіраўнікоў увяжуць з выкананьнем прагнозных паказьнікаў


Мінэканомікі Беларусі прапануе ўвязаць матэрыяльнае стымуляваньне кіраўнікоў з выкананьнем на прадпрыемствах і арганізацыях прагнозных парамэтраў эканамічнага разьвіцьця.

Аб гэтым паведаміў сёньня на пасяджэньні Прэзыдыюма Савета міністраў міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БелТА.

"Для ўзмацненьня адказнасьці лічым мэтазгодным у самыя кароткія тэрміны органам дзяржкіраваньня і аблвыканкамам перазаключыць кантракты з кіраўнікамі падпарадкаваных ім арганізацый з тэрмінамі заканчэньня 1 студзеня 2011 года, - сказаў міністар. -- Прадугледзець у іх абавязацельствы па выкананьню тэмпаў росту вытворчасьці, выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг, экспарту, заработнай платы) пры адпаведным матэрыяльным стымуляваньні па выніках года ў залежнасьці ад іх выкананьня і атрыманага прыбытку".

Важнейшым крытэрыем работы прадпрыемстваў зьяўляецца дасягненьне ў 2010 годзе заплянаваных парамэтраў росту заработнай платы.
Мікалай Снапкоў падкрэсьліў, што ў галінах беларускай эканомікі дастаткова для гэтага рэзэрваў. "Паводле разьлікаў, зьніжэньне матэрыяльных затрат на 1 працэнт дае магчымасьць павялічыць заработную плату на 4 працэнты. Такім чынам, напрыклад, для забеспячэньня заданьня па росту заработнай платы ў сыстэме Мінпрама на 23 працэнты зьніжэньне матэрыяльных затрат павінна скласьці ўсяго толькі 5 працэнтаў..” – заявіў Снапкоў

Нагадаем, што Аляксандар Лукашэнка заявіў, што сярэдні заробак у Беларусі на канец 2010 году павінен скласьці 500 даляраў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG