Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзядоў Марозаў не пусьцілі ў Палату

абноўлена

Каля 20 актывістаў беларускага праваабарончага руху паспрабавалі сёньня перадаць пэтыцыю ў Палату Прадстаўнікоў з патрабаваньнем адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Юрыст Валянцін Стэфановіч быў апрануты Дзедам Марозам, было таксама некалькі Сьнягурак. Праваабаронцы сабраліся каля Чырвонага Касьцёлу, але далей іх не прапусьціў кардон міліцыі. Да уваходу ў Палату Прадстаўнікоў дазволілі прайсьці толькі адной Сьнягурцы, Алене Валынец. Хаця і яе не пусьцілі нават ў прыёмную, ніводзін дэпутат ня выйшаў прыняць ад яе пэтыцыю, якую давялося укінуць у паштовую скрыню.

Дзядоў Марозаў не пусьцілі ў Палату
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:29 0:00


Як патлумачыў Радыё Свабода, Валянцін Стэфановіч, у пэтыцыі ўтрымліваецца просьба патлумачыць, што ўнесеная пытаньне аб скасаваньні артыкулу 193-1 у парадак дня сэсіі. Калі не, то праваабаронцы патрабуюць неадкладна яго ўключыць.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак адзначыў, што праваахоўныя органы чарговы раз паказалі, што ня ўмеюць абыходзіцца з людзьмі. Бо гэта цалкам законнае права кожнае выбарніка – перадаць зварот да дэпутатаў.

Дзед мароз і сьнягуркі разам з пэтыцыяй

Сьнягуркі ў прысутнасьці кіраўніцтва ГУУС падпісваюць пэтыцыю

Падпісвае Іра Тоўсьцік

Усіх у Палату не пусьцілі, у чаканьні галоўнай сьнягуркі зладзілі карагод

Валер Шчукін, Алена Валынец і Павал Левінаў пасьля перадачы пэтыцыі ў Палатку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG