Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы высока цэнім дыялёг, які вядзе Беларусь з рознымі міжнароднымі структурамі. Але патрэбна зрабіць яшчэ шмат. Асабліва хвалюе нас свабода мэдыяў, грамадзкіх арганізацыяў, магчымасьць для палітычных партыяў паўней удзельнічаць у палітычным жыцьці краіны”.

Пра гэта заявіла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі па выніках візыту ў Беларусь выканаўца абавязкаў кіраўніка рабочай групы па Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Сэсылія Вігстрам.

Адказваючы на пытаньні журналістаў наконт ацэнкі зьменаў у выбарчае заканадаўства, яна адмовілася даць такую ацэнку, спаслаўшыся на тое, што АБСЭ не атрымала поўнага тэксту выбарчага заканадаўства са зьменамі і дапаўненьнямі. Аднак сябра групы Павал Панцыліюш (Польшча) сказаў, што яшчэ 2 гады таму рабочая група зьвяртала ўвагу беларускіх уладаў на праблемы ў дзьвюх сфэрах — рэгістрацыі і падліку галасоў.

“Мы можам адзначыць, што знайшлося рашэньне першай праблемы”, — сказаў Панцыліюш. — “Але яшчэ трэба працаваць, каб вырашыць і праблему падліку галасоў”.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра пэрспэктывы захаваньня офісу АБСЭ ў Беларусі, Сэсылія Вігстрам пацьвердзіла, што гэтая праблема абмяркоўвалася падчас візыту дэлегацыі. “Мы пакуль не атрымалі дакладнага адказу. Але мы спадзяемся, што мандат офісу будзе працягнуты ў якасьці навагодняга падарунка”, — адзначыла Вігстрам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG