Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнтары АБСЭ азнаёміліся з папраўкамі ў выбарчае заканадаўства


Цэнтрвыбаркам Беларусі азнаёміў дэлегацыю Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ з папраўкамі, унесенымі ў выбарчае заканадаўства краіны.



Як падае БелаПАН, парлямэнтары АБСЭ правялі сёньня сустрэчу ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ цікавіліся найперш зьменамі ў выбарчае заканадаўства. Паводле слоў Лазавіка, рабочая група ПА АБСЭ таксама цікавілася, якіх відаў выбараў тычацца прынятыя зьмены.

"Мы ім паведамілі, што папраўкі закранаюць пытаньні правядзеньня прэзыдэнцкіх, парлямэнцкіх і мясцовых выбараў. Выключэньне склала толькі палажэньне аб фармаваньні фінансавага фонду кандыдата, які ня можа быць створаны на мясцовых выбарах. Пры гэтым мы паведамілі, што з улікам правапрымяняльнай практыкі палажэньне аб фондзе кандыдата можа мяняцца", — адзначыў сакратар ЦВК.

Акрамя таго, паводле яго слоў, на сустрэчы закраналіся пытаньні далейшага ўдасканаленьня выбарчага заканадаўства. "У прыватнасьці, рабочую групу цікавіла ўвядзеньне прапарцыянальнай выбарчай сыстэмы. Мы паведамілі , што гэта магчыма толькі пасьля ўнясеньня зьмяненьняў у канстытуцыю", — сказаў Лазавік.

Ён таксама паведаміў, што падчас сустрэчы старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перадала выконваючай абавязкі кіраўніка рабочай групы па Беларусі Сэсыліі Вігстрэм аналіз уліку ў папраўках да заканадаўства прапаноў, якія сфармулявала сумесная рабочая група. Сакратар ЦВК нагадаў, што такая група з прадстаўнікоў Беларусі і БДІПЧ АБСЭ была створана пасьля парлямэнцкіх выбараў 2008 года.

"Ніякіх ацэначных заяў з боку дэлегацыі рабочай групы ПА АБСЭ па Беларусі зроблена не было. Сустрэча ў Беларускім Цэнтрвыбаркаме насіла азнаямляльны характар, зьвязаны зь нядаўна прынятымі папраўкамі ў выбарчае заканадаўства", — адзначыў Лазавік
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG