Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі засталіся прыхільнікі Сталіна


Прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і грамадзкага аб'яднаньня «За Саюз і Камуністычную партыю Савецкага Саюзу» адзначылі 130-годзьдзе з дня нараджэньня Сталіна, паведамляе "Інтэрфакс".

Яны ўсклалі кветкі да помніка, які знаходзіцца на тэрыторыі комплексу "Лінія Сталіна" і правялі там канфэрэнцыю, прысьвечаную Сталіну.

Старшыня грамадзкага аб'яднаньня "За Саюз і КПСС" Леанід Школьнікаў паведаміў, што ідзе збор сродкаў на аднаўленьне помніка Сталіну ў Менску – на рахунак паступіла 1 мільён 333 тысячы рублёў і 49 эўра.

Прадстаўнікі Партыі камуністаў беларускай у мерапрыемствах ня ўдзельнічалі, паведаміў Радыё Свабода першы сакратар ПКБ Сяргей Калякін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG