Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча актывізаваць вайсковае супрацоўніцтва з краінамі АДКБ


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Актывізацыя мае адбыцца “ў інтарэсах фармаваньня адзінай абароннай прасторы”, гаворыцца ў звароце кіраўніка Беларусі да ўдзельнікаў апэратыўнага збору Ўзброеных сілаў.

“Варта актывізаваць вайсковае і тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй і дзяржавамі-чальцамі АДКБ у інтарэсах фармаваньня адзінай абароннай прасторы”, — лічыць Лукашэнка.

“Беларусь пераканаўча давяла сваю здольнасьць адказваць на глябальныя выклікі сучаснасьці. Наша краіна наглядна прадэманстравала жыцьцяздольнасьць створанай сацыяльна-эканамічнай мадэлі і імкненьне да ўстойлівага разьвіцьця ў любых умовах”, — гаворыцца ў звароце.

“Становіцца больш жорсткай барацьба за сьветапогляд сучаснага пакаленьня людзей. Не спыняюцца спробы пэўных сілаў перакруціць гістарычную праўду аб падзеях, зьвязаных з ІІ сусьветнай вайной, апраўдаць агрэсараў і прынізіць ролю савецкага народу ў вызваленьні чалавецтва ад фашызму. Такія фальсыфікацыі і памкненьні да рэвізіі гісторыі, перагляду пасьляваеннага сьветаўладкаваньня цалкам недапушчальныя ў год слаўнага юбілею — 65-годзьдзя Вялікай Перамогі”, — адзначае Аляксандар Лукашэнка.

У такіх умовах, сказана ў звароце, патрабуецца павышаная ўвага дзяржавы да пытаньняў гарантаваньня нацыянальнай, у тым ліку вайсковай, бясьпекі, да будаўніцтва і разьвіцьця Ўзброеных сілаў у адпаведнасьці з патрэбамі абароны і рэальнымі эканамічнымі магчымасьцямі краіны, піша БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG