Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Новага году літаратурна-мастацкі часопіс “Дзеяслоў” зьмяняе правапіс — пераходзіць з тарашкевіцы на наркамаўку, паведамляе “Наша Ніва”. Гэта абумоўлена прыняцьцем новых правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі, якія пачынаюць дзейнічаць з 1 верасьня 2010 году.

“Было шмат зваротаў ад настаўнікаў з просьбай перайсьці на школьны правапіс, каб яны маглі даваць чытаць часопіс вучням, бо ў “Дзеяслове” друкуюцца аўтары са школьнай праграмы, жывыя клясыкі”, — паведаміў галоўны рэдактар выданьня Барыс Пятровіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG