Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слонімскім райвыканкаме ня хочуць падпісвацца на “Советскую Белоруссию”


Трывогу забіў загадчык ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму. Ён накіраваў службовую запіску начальніку ўпраўленьня спраў райвыканкаму.

У запісцы ідэоляг канстатуе, што колькасьць падпісчыкаў на “Советскую Белоруссию” і дзяржаўную раёнку “Слонімскі веснік” недапушчальна мізэрная.

У сувязі з гэтым ён патрабуе, каб яму падалі зьвесткі пра колькасьць тых, хто падпісаўся, а таксама сьпіс супрацоўнікаў, якія не падпісаліся на дзяржаўныя СМІ.
XS
SM
MD
LG