Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры маразоў на Магілёўшчыне


У Магілёве за прамінулыя выходныя адзін чалавек замерз, а чатырнаццаць шпіталізаваныя ў апёкавае аддзяленьне першай гарадзкой бальніцы. Іх стан мэдыкі ацэньваюць як цяжкі і сярэдняй цяжкасьці. Бальшыня пацярпелых, як сьцьвярджаюць лекары, была ў стане алькагольнага ап’яненьня.

Што да сьмяротнага выпадку, то афіцыйнай інфармацыі пра нябожчыка пакуль няма. Раней паведамлялася, што ў аддзяленьні рэанімацыі знаходзіцца жанчына-валацуга. Абмарожаную знайшлі ў лесе на гарадзкім ускрайку.

Ад пачатку мінулага тыдня на Магілёўшчыне здарыліся некалькі дзясяткаў пажараў. 16 сьнежня ў абласным цэнтры загінула 56-гадовая жанчына. У гэты жа дзень ад пажару пацярпеў 14-гадовы хлопец. У яго апёкі трэцяй ступені. Апёкі першай і другой ступені атрымалі дзьве работніцы швейнага цэху прыватнага прадпрыемства “Быстрак”. Паводле папярэдняй інфармацыі пажарных, здарэньне адбылося з-за парушэньня правілаў карыстаньня абагравальнікамі. З гэтай жа прычыны на выходных згарэла фэрма Клімавіцкага камбінату хлебапрадуктаў. У полымі загінулі 63 сьвінаматкі і тры адзінкі тэхнікі.

Гінуць людзі на Магілёўшчыне ў маразы і ў вадзе. У Слаўгарадзкім раёне патануў 49-гадовы рыбак, а ў Клічаўскім — васьмідзесяцігадовы мужчына. У стане алькагольнага ап’яненьня ён пасьлізнуўся на беразе возера, упаў у ваду й патануў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG