Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямцоў: “Саюз аўтарытарных правадыроў немагчымы”


Дамоўленасьць лідэраў Беларусі, Казахстану і Расеі пра стварэньне з 1 студзеня 2012 году адзінай эканамічнай прасторы ў межах Мытнага саюзу камэнтуе былы віцэ-прэм'ер Расеі Барыс Нямцоў.

Нямцоў: “Я ня веру ў саюзы паміж аўтарытарнымі правадырамі. Справа ў тым, што аўтарытарныя правадыры схільныя да ўзурпацыі ўлады і ня схільныя да таго, каб частку паўнамоцтваў дэлегаваць каму б там ні было. Ніякага саюзу нармальнага не было ні ў Гітлера з Мусаліні, ні ў Лукашэнкі з Пуціным. І таму ўсе гэтыя дэклярацыі, якія заяўляюцца ўрачыста, клятвы ў сяброўстве -- гэта ўсё для наіўных. Колькі нам тлумілі галаву пра "саюз Расеі і Беларусі"? Дзе гэты "саюз"? Нічога няма. Таму, калі мы хочам дамагчыся хаця б некаторай эканамічнай інтэграцыі, дык адзіны шанец -- гэта дэмакратызацыя Расеі, дэмакратызацыя Беларусі, дэмакратызацыя Казахстану. Калі гэтага ня будзе, усе гэтыя алмацінскія дамоўленасьці -- толькі словы ў паветра”.

Гл. таксама:
СНД запусьціла апошні інтэграцыйны праект
Лукашэнка прысьпешвае стварэньне АЭП
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG